Статут Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
Прыняты ўстаноўчым сходам 26 мая1991 г.
У новай рэдакцыі прыняты 17 мая 1995 г.
У новай рэдакцыі прыняты 29 красавіка 1999 г.
У новай рэдакцыі прыняты 9 ліпеня 2003 г.
У новай рэдакцыі прыняты камітэтам 5 кастрычніка 2006 г.
СТАТУТ
Грамадскага аб'яднання
«Міжнародная асацыяцыя беларусістаў»
Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 29 ліпеня 1991г.
Пасведчанне № 144 Перарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 7 верасня 1995 г.
Пасведчанне № 0510 Перарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 21 верасня 1999 г.
Пасведчанне № 00684 Змены ў Статуце зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 24 кастрычніка 2003 г.
1. Агульныя палажэнні
1.1. Грамадскае аб’яднанне «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» (далей у тэксце статута – МАБ; назва на рускай мове – Общественное объединение «Международная ассоциация беларусистов» – скарочана ОО «МАБ»; назва на англійскай мове – Non-Governmental Organization «International Association for Belarusian Studies», скарочана NGO «ІАВS»).
1.2. МАБ з’яўляецца грамадскім аб’яднаннем навуковага і культурна-асветніцкага напрамкаў дзейнасці, якое яднае даследчыкаў у галіне сацыяльных і гуманітарных навук, выкладчыкаў, дзеячаў культуры і асветы, перакладчыкаў розных краін свету, што даследуюць культурна-гістарычную спадчыну і сучаснае развіццё беларускага народа, іншых народаў Беларусі, спрыяюць пашырэнню і папулярызацыі ведаў пра Беларусь, садзейнічаюць узаемадзеянню беларускага народа з іншымі народамі.
1.3. МАБ мае статус міжнароднага грамадскага аб’яднання і ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін у адпаведнасці з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі дзеючага заканадаўства, міжнароднымі пагадненнямі і дадзеным Статутам. Аддзяленні, якія існуюць на тэрыторыі іншых краін, ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам гэтых краін і дадзеным Статутам.
1.4. МАБ з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, разліковы, валютны і іншыя рахункі ва ўстановах банкаў Рэспублікі Беларусь і, у адпаведнасці з заканадаўчым парадкам здзяйснення такой магчымасці, ва ўстановах банкаў іншых дзяржаў. МАБ правамоцны ад свайго імя набываць маёмасныя і асабовыя немаёмасныя правы і несці абавязкі, быць патрабавальнікам і адказчыкам у судах. МАБ можа мець эмблему, сцяг, вымпел, якія рэгіструюцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Аддзяленні МАБ могуць надзяляцца правам юрыдычнай асобы па рашэнні камітэта.
1.5. МАБ можа ўваходзіць у склад рэспубліканскіх і міжнародных няўрадавых аб’яднанняў як раўнапраўны член. МАБ мае права падтрымліваць непасрэдныя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць для іх ажыццяўлення адпаведныя пагадненні, удзельнічаць у навуковых, культурных і асветных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах свету ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі і дзеючым заканадаўствам.
1.6. Юрыдычны адрас МАБ:
вул. К. Маркса 31, Мінск 220050,
Рэспубліка Беларусь,
філалагічны факультэт БДУ.
Тэл. (017) 222 31 42
Е-mail: mabinfo@gmail.com
2. Прадмет, мэта, задачы i метады дзейнасці МАБ
2.1. Прадметам дзейнасці МАБ з’яўляецца супрацоўніцтва беларусістаў свету ў навуковай і культурна-асветніцкай галіне.
2.2. Мэта МАБ — ажыццяўленне супрацоўніцтва беларусістаў свету.
2.3. Для дасягнення мэты вырашаюцца наступныя задачы: збор, сістэматызацыя і распаўсюджванне інфармацыі ў галіне беларусістыкі; правядзенне Міжнародных кангрэсаў беларусістаў і іншых навукова-культурных мерапрыемстваў; выдавецкая дзейнасць; заахвочванне ўдзелу замежных навукоўцаў у беларускіх навуковых канферэнцыях і беларускіх навукоўцаў у замежных канферэнцыях; садзеянне выкладанню беларусазнаўчых дысцыплін за межамі Беларусі.
2.4. Дзейнасць МАБ ажыццяўляецца наступнымі метадамі:
2.4.1. Стварэнне базаў дадзеных, датычных беларусістаў свету і прац у галіне беларусістыкі.
2.4.2. Збор і распаўсюджванне інфармацыі пра беларусістычныя канферэнцыі ў Беларусі і за яе межамі.
2.4.3. Падрыхтоўка і распаўсюджванне бюлетэня МАБ, а таксама іншых выданняў.
2.4.4. Арганізацыя і правядзенне канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў, «круглых сталоў» па праблемах беларусістыкі.
2.4.5. Арганізацыя прэзентацый, накіраваных на пашырэнне інфармацыі пра выдатныя працы ў галіне беларусістыкі.
2.4.6. Стварэнне спецыялізаваных камісій МАБ.
2.4.7. Cтварэнне Інтэрнэт-рэсурсаў, прысвечаных беларусiстыцы.
2.4.8. Aрганізацыя Летняй школы (семінара) беларусістыкі.
2.4.9. Супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі, установамі і фондамі ў рэалізацыі мэты і задач МАБ.
2.4.10. Правядзенне экспертызы праектаў і праграм, якія маюць адносіны да беларусістыкі.
3. Члены МАБ, ix правы i абавязкі
3.1. Членамі МАБ могуць быць усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, а таксама жыхары замежных краін (незалежна ад грамадзянства), якія дасягнулі паўналецця і займаюцца навуковай або культурна-асветніцкай дзейнасцю ў галіне беларусістыкі.
3.2. Прыём у члены МАБ ажыццяўляецца на падставе пісьмовай заявы (запоўненай анкеты) прэтэндэнта на пасяджэннях кіруючых органаў аддзяленняў, Камітэта або Бюро МАБ. Заява аб прыёме павінна быць разгледжана на працягу месяца. Рашэнне прымаецца простай большасцю галасоў. У выпадку прыёму прэтэндэнта ў члены МАБ кіруючымі органамі аддзяленняў інфармацыя аб прыёме на працягу аднаго месяца перадаецца ў Камітэт або Бюро МАБ.
3.3. Члены МАБ маюць права:
3.3.1. Удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзіць МАБ;
3.3.2. Выбіраць і быць выбранымі ў выбарныя органы МАБ, ажыццяўляць кантроль за іх дзейнасцю;
3.3.3. Уносіць прапановы і звяртацца ва ўсе органы МАБ па пытаннях, звязаных з дзейнасцю МАБ;
3.3.4. Атрымліваць інфармацыю па беларусістыцы, карыстацца матэрыяльнай базай МАБ і маёмасцю ў вызначаным парадку;
3.3.5. З дазволу Камітэта з’яўляцца членамі МАБ, не ўваходзячы ў склад яго арганізацыйных структур.
3.3.6. Вольна выходзіць з ліку членаў МАБ.
3.4. Члены МАБ прымаюць на сябе абавязкі:
3.4.1. Удзельнічаць у рабоце МАБ, скіраванай на ажыццяўленне яго мэты і задач у адпаведнасці са Статутам;
3.4.2. Падпарадкоўвацца рашэнням найвышэйшага і выбарных органаў МАБ;
3.4.3. Падтрымліваць дзейнасць МАБ шляхам сплачвання членскіх складак і іншымі сродкамі, зберагаць маёмасць МАБ;
3.4.4. Інфармаваць кіруючыя органы аддзяленняў і Камітэт МАБ аб сваёй дзейнасці, дасылаць па два асобнікі сваіх прац у галіне беларусістыкі ў сядзібу МАБ для іх выкарыстання ў інфармацыйным абмене, уключэння ў бібліяграфічныя даведнікі і інш.
3.5. Пытаннем выключэння з ліку членаў МАБ займаюцца тыя ж органы, якія займаюцца прыёмам. Скаргі разглядаюцца вышэйстаячымі арганізацыямі, Камітэтам беларусістаў або Бюро Камітэта.
4. Структура, найвышэйшыя органы і парадак кіравання дзейнасцю МАБ
4.1. Найвышэйшым органам МАБ з’яўляецца Сход МАБ, які праводзіцца адзін раз на чатыры гады. Нечарговы Сход склікаецца па ініцыятыве не менш як 2/3 усіх членаў МАБ або па ініцыятыве кіруючага органа, Камітэта МАБ (далей у тэксце – Камітэт).
4.1.1. Норма прадстаўніцтва на Сходзе ад аддзяленняў МАБ вызначаецца Камітэтам. Асобныя члены МАБ з краін, дзе колькасць беларусістаў меншая, чым 3 чалавекі і якія не ўваходзяць у арганізацыйныя структуры МАБ, для забеспячэння магчымасці быць прадстаўленымі на Сходзе падчас працэдуры вылучэння дэлегатаў на Сход могуць звярнуцца з папярэдняй заявай на гэты конт у Камітэт або Бюро Камітэта МАБ.
Сход правамоцны пры ўдзеле ў яго рабоце не менш як 1/2 выбраных дэлегатаў.
4.2. Паўнамоцтвы Сходу:
4.2.1. Абмяркоўвае найбольш важныя праблемы беларусазнаўства, пытанні арганізацыі і каардынацыі работы.
4.2.2. Зацвярджае Статут і змены ў ім.
4.2.3. Заслухоўвае і зацвярджае справаздачы старшыні МАБ і старшыні Рэвізійнай камісіі.
4.2.4. Выбірае старшыню МАБ, кіруючы орган МАБ – Камітэт, а таксама Рэвізійную камісію і яе старшыню тэрмінам на чатыры гады.
4.2.5. Зацвярджае камісіі МАБ.
4.2.6. Прысвойвае званні “Ганаровага члена Грамадскага аб’яднання «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў»” і “Ганаровага старшыні Грамадскага аб’яднання «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў»”.
4.2.7. Здзяйсняе ўнутраную праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасці МАБ.
4.2.8. Ажыццяўляе ўнутраны кантроль за адпаведнасцю дзейнасці МАБ заканадаўству і ўстаноўчым дакументам.
4.2.9. Прымае рашэнні аб рэарганізацыі і ліквідацыі МАБ.
4.2.10. Пастановы Сходу прымаюцца адкрытым або тайным галасаваннем простай большасцю галасоў.
4.3. У час паміж сходамі кіруючым органам МАБ з’яўляецца Камітэт, які праводзіць свае пасяджэнні не радзей аднаго разу на год;
4.3.1. Камітэт выбіраецца на пасяджэнні Сходу з членаў МАБ простай большасцю галасоў. Членамі Камітэта не могуць быць асобы, якія ўваходзяць у склад Рэвізійнай камісіі.
4.3.2. Камітэт арганізуе выкананне пастаноў Сходу.
4.3.3. Камітэт мае права паміж пасяджэннямі Сходу ўносіць змены і дапаўненні ў Статут МАБ, звязаныя з пераменай юрыдычнага адраса, абумоўленыя зменамі ў заканадаўстве і інш. У выпадку ўнясення істотных зменаў Камітэт павінен заручыцца іх папярэднім адабрэннем з боку камітэтаў рэспубліканскага і замежных аддзяленняў МАБ
4.3.4. Камітэт выбірае намеснікаў старшыні і вучонага сакратара МАБ. Каардынуе ва ўстаноўленым парадку работу аддзяленняў і членаў МАБ, садзейнічае ажыцяўленню міжнародных праектаў, накіраваных на выкананне статутных задач МАБ.
4.3.5. Разглядае пытанні аб прыёме ў МАБ; зацвярджае замежныя аддзяленні.
4.3.6. Вядзе ўлік членаў аб’яднання па спісах.
4.3.7. Арганізуе абмен навуковай і іншай літаратурай, а таксама бібліяграфічнай інфармацыяй.
4.3.8. Стварае спецыялізаваныя камісіі МАБ.
4.3.9. Рэкамендуе Сходу кандыдатуры для прысваення ганаровых званняў.
4.3.10. Арганізуе выданні зборнікаў, бюлетэняў МАБ, садзейнічае публікацыі літаратуры па беларусазнаўстве.
4.3.11. Зацвярджае ўзоры пячаткі, штампаў, эмблемы і іншай атрыбутыкі МАБ.
4.3.12. Разглядае звароты членаў аб’яднання і іншых грамадзян.
4.3.13. Разглядае іншыя пытанні дзейнасці МАБ у межах сваёй кампетэнцыі;
4.3.14. Дзейнасць членаў Камітэта грунтуецца на добраахвотнай аснове. Для бягучай работы могуць прадугледжвацца штатныя адзінкі рэферэнта, які вядзе дакументацыю і карэспандэнцыю, а таксама бухгалтара і тэхнічнага рэдактара.
4.3.15. Камітэт стварае кансультацыйна-выканаўчы орган – Бюро Камітэта, у якое ўваходзяць старшыня, намеснікі старшыні і вучоны сакратар МАБ. Бюро Камітэта праводзіць пасяджэнні не радзей як адзін раз на 2 месяцы.
4.3.16. У кампетэнцыю Бюро Камітэта ўваходзіць аператыўнае кіраванне дзейнасцю МАБ, арганізацыя выканання пастаноў Камітэта, прыняцце ў члены МАБ паміж пасяджэннямі Камітэта, падрыхтоўка пасяджэнняў Камітэта.
4.3.17. Камітэт спыняе сваю дзейнасць пасля выбрання Сходам новага складу Камітэта.
4.4. Паўнамоцтвы Старшыні МАБ.
4.4.1. Старшыня выбіраецца Сходам на чатыры гады простай большасцю галасоў.
4.4.2. Старшыня мае ўсе правы і паўнамоцтвы кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку склікаць і праводзіць пасяджэнні Камітэта і Бюро Камітэта.
4.4.3. Прадстаўляе інтарэсы МАБ у органах дзяржаўнай улады і кіравання.
4.4.4. Заключае грамадзянска-прававыя дагаворы, выдае даверанасці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
4.4.5. З’яўляецца распарадчыкам крэдытаў у межах сум, вызначаных Камітэтам.
4.4.6. Адкрывае і закрывае разліковы і іншыя рахункі ў банках, мае права першага подпісу ў фінансавых дакументах ТБМ.
4.4.7. Кіруе дзейнасцю Камітэта і яго Бюро, ажыццяўляе прыём і звальненне штатных работнікаў МАБ, выдае загады і распараджэнні.
4.4.8. Вызначае абавязкі намеснікаў старшыні і вучонага сакратара.
4.4.9. Мае права дэлегаваць частку сваіх паўнамоцтваў аднаму з намеснікаў.
4.4.10. Трымае справаздачу перад Сходам аб дзейнасці Камітэта.
4.4.11. У адсутнасць старшыні яго абавязкі выконвае намеснік па арганізацыйнай рабоце.
4.4.12. Старшыня складае свае паўнамоцтвы пасля выбрання Сходам новага старшыні.
4.5. Для праверкі фінанасава-гаспадарчай дзейнасці МАБ і выканання Статута яе членамі ствараецца Рэвізійная камісія. Рэвізійная камісія выбіраецца з ліку членаў МАБ на пасяджэнні Сходу тэрмінам на чатыры гады простай большасцю галасоў.
4.5.1. Членамі Рэвізійнай камісіі не могуць быць асобы, якія ўваходзяць у кіруючыя органы МАБ або яго штатныя супрацоўнікі. Дзейнасць камісіі арганізуе старшыня.
4.5.2. У кампетэнцыю Рэвізійнай камісіі ўваходзіць рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці МАБ, якая праводзіцца адзін раз на год або па меры неабходнасці, вызначанай Камітэтам МАБ.
4.5.3. Рэвізійная камісія знаёміць з вынікамі праверкі Камітэт і прадстаўляе іх Сходу.
4.5.4. Рэвізійная камісія складае свае паўнамоцтвы пасля выбрання на Сходе новага складу камісіі.
4.6. МАБ складаецца з рэспубліканскага (айчыннага) і замежных аддзяленняў.
4.6.1. Рэспубліканскае аддзяленне МАБ з’яўляецца цэльным утварэннем і не мае ў сваім складзе вышэйшых або ніжэйшых арганізацыйных структур.
4.6.1.1. У склад аддзялення, утворанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уваходзяць не менш як 10 членаў з тэрыторыі Беларусі.
4.6.1.2. Найвышэйшым органам Рэспубліканскага аддзялення МАБ з’яўляецца Сход (Канферэнцыя), які праводзіцца адзін раз на чатыры гады. Сход выбірае старшыню, камітэт і рэвізора Рэспубліканскага аддзялення МАБ тэрмінам на чатыры гады.
4.6.1.3. Кіруючым органам Рэспубліканскага аддзялення паміж сходамі з’яўляецца Камітэт, які выбіраецца на Сходзе простай большасцю галасоў на чатыры гады. Камітэт праводзіць свае пасяджэнні не радзей аднаго разу на год.
4.6.1.4. Камітэт вызначае спецыфічныя патрэбы беларусістаў, якія жывуць у Беларусі, і садзейнічае іх задавальненню; спрыяе папулярызацыі навуковай дзейнасці ў галіне беларусазнаўства і непасрэднаму інфармацыйнаму абмену паміж беларускімі і замежнымі беларусістамі.
4.6.1.5. Усталёўвае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі ўстановамі навукі, адукацыі і культуры.
4.6.1.6. Праводзіць прэзентацыі найбольш значных айчынных і замежных публікацый у галіне беларусістыкі.
4.6.1.7. Паўнамоцтвы Старшыні камітэта.
4.6.1.7.1. Старшыня мае права склікаць і праводзіць пасяджэнні камітэта.
4.6.1.7.2. Прадстаўляе інтарэсы Рэспубліканскага аддзялення МАБ у органах дзяржаўнай улады і кіравання.
4.6.1.7.3. Трымае справаздачу перад Сходам аб дзейнасці Камітэта.
4.6.1.8. Для праверкі фінанасава-гаспадарчай дзейнасці Рэспубліканскага аддзялення МАБ і выканання Статута яе членамі на Сходзе тэрмінам на чатыры гады простай большасцю галасоў выбіраецца Рэвізор.
4.6.1.8. Рэвізорам не можа быць асоба, якая з’яўляецца членам Камітэта Рэспубліканскага аддзялення МАБ.
4.6.1.9. Рэвізор знаёміць з вынікамі праверкі Камітэт і прадстаўляе іх Сходу.
4.7. Замежныя аддзяленні МАБ ствараюцца на тэрыторыі замежных краін у адпаведнасці са Статутам МАБ пры наяўнасці не менш як трох асоб, якія пражываюць на тэрыторыі гэтых краін. Рашэнне аб стварэнні замежных аддзяленяў МАБ і аб іх ліквідацыі зацвярджаецца Камітэтам або Бюро Камітэта МАБ.
У замежным аддзяленні выбіраецца старшыня і рэвізор тэрмінам на чатыры гады. Паўнамоцтвы старшыні і рэвізора замежнага аддзялення адпавядаюць паўнамоцтвам асоб аддзялення, створанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але ў межах кампетэнцыі адпаведных арганізацыйных структур.
4.7.1. Замежныя аддзяленні кіруюцца ў сваёй дзейнасці Статутам аб’яднання, ва ўстаноўленым парадку дэлегуюць сваіх прадстаўнікоў на Сход МАБ.
5. Матэрыяльна-фінансавая аснова дзейнасці МАБ
5.1. МАБ можа мець любую маёмасць, неабходную для ажыццяўлення дзейнасці МАБ у адпаведнасці са Статутам, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
5.2. Грашовыя сродкі МАБ фарміруюцца з уступных і членскіх складак, даходаў ад выдавецкай дзейнасці, з добраахвотных ахвяраванняў ад членаў МАБ, асоб і арганізацый. Дапускаецца атрыманне даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці праз стварэнне камерцыйных арганізацый для выканання статутных мэтаў і задач МАБ.
5.2.1. Членскія складкі збіраюцца адзін раз на год. Памер складак вызначаецца камітэтам МАБ. Члены МАБ маюць права плаціць складкі ў вышэйшым памеры, чым гэта вызначана Камітэтам МАБ.
5.3. Сродкі МАБ рашэннем Камітэта або яго Бюро выдаткоўваюцца на выкананне статутных мэтаў і задач: выдавецкую дзейнасць, правядзенне канферэнцый. Пры наяўнасці дадатковых сродкаў прадугледжваецца аплата працы штатных супрацоўнікаў, набыццё літаратуры для абмену, выплата прэмій за лепшыя працы ў галіне беларусістыкі, а таксама выдаткаванне на іншыя патрэбы, звязаныя з пашырэннем беларускай мовы і культуры.
5.4. МАБ не адказвае па абавязацельствах сваіх членаў. Члены МАБ не адказваюць па абавязацельствах МАБ.
6. Ліквідацыя МАБ
6.1. МАБ можа быць рэарганізаваны або ліквідаваны рашэннем не менш як 2/3 дэлегатаў Сходу МАБ або згодна з пастановай Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.
6.2. Ліквідацыя МАБ праводзіцца ліквідацыйнай камісіяй. Маёмасць і грашовыя сродкі МАБ пасля пагашэння абавязковых плацяжоў і крэдыторскай запазычанасці накіроўваюцца на ажыццяўленне мэтаў, прадугледжаных Статутам.
6.3. Ліквідацыя МАБ вядзе да ліквідацыі арганізацыйных структур МАБ.

