22 снежня ў Лондане памерла Вера Рыч (Vera Rich) -- славутая англійская перакладчыца беларускай літаратуры, паэтэса і журналістка, рэдактар, навуковец, сябра Англа-беларускага таварыства і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, вялікая прыяцелька Беларусі і беларусаў.
Гэтая балюча навіна з Лондана кранула сэрцы вельмі многіх людзей у Беларусі. Не толькі літаратараў, але і тых, хто чытае, хто жыве беларускай літаратурай. Тых, для каго Вера назаўсёды застанецца адным з вельмі яскравых увасабленняў бязмежнай любові да Беларусі.
*
Нарадзілася Вера Рыч 24 красавіка 1936 г.