Юбілеі


Віншуем з Юбілеем!

Юбілеі

09.01.2010

9 студзеня святкуе свой юбілей  ГЕНАДЗЬ АНТОНАВІЧ АРЦЯМЁНАК, беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. Генадзь Антонавіч – аўтар шматлікіх прац па праблемах словаўтварэння, узаемадзеяння блізкароднасных моў, гісторыі беларускага мовазнаўства. Шмат зрабіў паважаны вучоны і ў галіне методыкі выкладання мовы. Так, ён адзін з аўтараў падручніка «Беларуская мова» для 10—11 кл.


Андрашу Золтану – 60!

Андраш Золтан / András Zoltán (нар. 25 снежня 1949 у г. Шопран, Венгрыя) – венгерскі славіст, загадчык кафедры ўкраінскай філалогіі, сябра кафедры ўсходнеславянскіх і балцкіх моў Будапешцкага універсітэта імя Лоранда Этвеша, старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў, сябра Венгерскага лінгвістычнага таварыства. Даследуе польска-ўкраінска-беларуска-рускія моўныя кантакты, сярэднявечныя славянскія мовы (дзелавое пісьменства), лексікалогію і этымалогію ўсходнеславянскіх моў, славяна-венгерскія моўныя запазычанні і інш.