Адбылося


Міжнародная навуковая канферэнцыя “Культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага. Да 440-годдзя Люблінскай уніі” (Рэспубліка Польшча, Люблін, 25-26 чэрвеня 2009 г.)

25-26 чэрвеня польскі горад Люблін гасцінна сустракаў навукоўцаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы. Інстытут славянскай філалогіі Універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай і Люблінскі аддзел Польскай акадэміі навук выступілі арганізатарамі 6-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая ў гэтым годзе мае назву “Культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага. Да 440-годдзя Люблінскай уніі”. У папярэднія гады канферэнцыя праходзіла ў Будапешце, Брэсце і Вільні. Лагічным працягам яе падарожжа стала Польшча. Канферэнцыя “Культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага.