Віншуем з Юбілеем!
28 снежняадсвяткавала свой юбілей шаноўная спадарыня Зінаіда Гімпелевіч,
доктар філасофіі, прафесар кафедры германскіх і славістычных даследаванняў універсітэта Ватэрлоо (Канада), намеснік старшыні МАБ.
Шэраг арыгінальных і глыбокіх даследаванняў спадарыня Гімпелевіч прысвяціла рускай і беларускай літаратуры XIX – XX стагоддзяў. Зінаіда Гімпелевіч узначальвае Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва (БІНІМ) у Канадзе. У нядаўнім часе чытачы віталі з’яўленне кнігі паважанай аўтаркі "Беларуска-яўрэйскія пісьменьнікі ХХ стагодзьдзя".
Сёння камітэт МАБ і ўсе ўдзячныя беларускія чытачы віншуюць
паважаную Зінаіду Гімпелевіч з днём нараджэння і жадаюць ёй
шмат сіл і энэргіі, каб увасобіць усе свае творчыя задумы.
А яшчэ – каб спадарыня Прафесар заўсёды адчувала
цяпло любові сваіх сяброў, блізкіх, калег і вучняў.

