Рэцэнзіі


Gimpelevich, Zina. Vasil Bykau: His Life and Works. McGill-Queen’s University Press, 2005. – 260 p.

Ступень прысутнасці літаратуры ў сусветным культурным асяродку, цікавасць да яе з боку замежных даследчыкаў, з’яўленне новых перакладаў на еўрапейскія мовы вызначаюцца найперш творцамі, здольнымі праз адлюстраванне нацыянальнага быцця выйсці да разумення агульначалавечых універсалій. Абаронцам беларускай нацыі на мяжы стагоддзяў, яе болем і сумленнем стаў Васіль Быкаў.


Das Ukrainische als Kirchensprache - Украïнська мова в церквах / Slavische Sprachgeschichte Bd. 1 / Hrsg. von Michael Moser. LIT Verlag Wien 2005. 411 S.

Названы зборнік прац з'яўляецца вынікам пяцігадовага даследавання, праведзенага сумесна ўкраінскімі і аўстрыйскімі лінгвістамі. Гэта першы том серыі пад агульнай назвай "Slavische Sprachgeschichte" (Славянская моўная гісторыя). Зборнік змяшчае шэсць артыкулаў, прысвечаных пытанням гісторыі lingua sacra на ўкраінскіх землях. Варта адзначыць каштоўнасць менавіта дыяхранічнага падыходу, выкарыстанага аўтарамі, бо ў падмурку любой сацыялінгвістычнай з'явы ляжаць гістарычныя прычыны, без ведання якіх дадзеная з'ява выглядае часта незразумелай і невытлумачальнай.


History, Language and Society in the Borderlands of Europe. Ukraine and Belarus in Focus. Barbara Törnquist-Plewa (ed.). Sekel Bokförlag, 2006. – 233 p.


Зборнік складаюць публікацыі матэрыялаў канферэнцыі “Культура, бяспека і палітычнае развіццё на памежжах Еўропы: Украіна і Беларусь”, праведзенай у 2003 г. Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў Лундскага універсітэта. У прадмове рэдактар тома Барбара Торнквіст-Плева сцвярджае, што вынесены ў загаловак панятак “памежжы Еўропы” ў нейкай меры правакацыйны, ён прымушае глыбей задумацца над спецыфікай Украіны і Беларусі як складовых частак еўрапейскай тэрыторыі.


Лобач У.А. Этнаграфія Беларусі: Вучэбна-метадычны комплекс для студ. спец. 1-21 03 01 "Гісторыя", 1-02 01 02 "Гісторыя. Замежная мова". Наваполацк: ПДУ, 2006. 328 с.

Валодзіна Т.

Імя Уладзімера Лобача добра вядомае спецыялістам па яго публікацыях, прысвечаных феномену чарадзейства, узаемадачыненням язычніцтва і хрысціянства, праблемам міжэтнічных адносінаў на Беларусі.


Аndrej Kotljarchuk. In the Shadows of the Poland and Russia. The Grand Duchy of Lithuania in the European Crisis of the mid-17th Century. Södertörns högskola, 2006. - 347 s.

In the Shadows of the Poland and Russia. The Grand Duchy of Lithuania in the European Crisis of the mid-17th Century. Södertörns högskola, 2006. - 347 s. – Сліж Н., Рэцэнзіі

Кніга Андрэя Катлярчука стала значнай падзеяй у беларускай гістарыяграфіі. Яна дэманструе беларускі погляд на палітычныя падзеі 1645–1667 гг., заснаваны на шырокім коле крыніц. Манаграфія, фактычна, уключае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскі кантэкст на якасна новым узроўні. Англійская мова выдання моцна спрыяе ўвядзенню сучаснай беларускай навукі ў еўрапейскую гістарыяграфію. Трэба адзначыць, што суседнія краіны (Расія, Украіна, Літва) апошнія дзесяць гадоў прыкладаюць вялізарныя намаганні, каб пазнаёміць англамоўных чытачоў з вынікамі ўласных даследаванняў. Перакладаюцца манаграфіі, публікуюцца часопісы на замежных мовах і г.д. А вось у Беларусі навуковая прадукцыя на англійскай мове практычна адсутнічае. Магчыма, кніга Андрэя Катлярчука стане пачаткам пэўнага беларускага “прарыву” ў Еўропу.


Карский Е.Ф. Белорусы. Том 1. Введение в изучение языка и народной словесности. Минск, Беларуская Энцыклапедыя, 2006. 656 с.

Запрудскі С.

Надрукаваны больш за сто гадоў таму першы том фундаментальнай працы Я. Карскага «Беларусы» выдадзены ў заснаванай сёлета серыі «Помнікі гістарычнай думкі»; уласна дадзены том адкрывае гэтую серыю. У рэдакцыйны савет увайшлі некалькі энцыклапедычных і акадэмічных супрацоўнікаў, іх прозвішчы пералічаны ў кнізе, галоўны рэдактар – Генадзь Пашкоў.


Карский Е.Ф. Белорусы: В 3 т. Т. 2. Язык белорусского народа. Кн.1. Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. – 456 с.

Знаёмства з 1-й кнігай 2-га тома (выйшла вельмі хутка пасля выдання першага тома) пачнем з тытула і выходных звестак. Ёсць адрозненні ад афармлення папярэдняга тома. Пазначана, што выданне будзе трохтомнае, у першым томе праз недагляд аб гэтым не паведамлялася. Трэба таксама ўхваліць шляхетнае стаўленне да аўтара прадмовы і каментароў В.М.Курцовай: яе імя чытач знойдзе на адвароце тытула. Але ёсць і навацыі, якія выклікаюць пытанні. Беларуская мова ў афармленні выходных звестак цяпер скарыстана толькі ў знаку серыі і назве выдавецтва (чамусьці без імя Петруся Броўкі). Між тым, прадмова і каментары друкуюцца , як і раней, на беларускай мове. Такі разнабой, мабыць, звязаны з тым, што на выдаўцоў “цісне” зробленыя на рускай мове вокладка і тытул першага тома перавыдадзеных “Беларусаў”, хоць і іх можна было зрабіць на беларускай мове, скарыстаўшы вопыт падрыхтоўкі “Слоўніка беларускай мовы” І.Насовіча.


Fleischmann, Stefan. Szymon Budny. Ein theologisches Portrait des polnisch-weißrussischen Humanisten und Unitariers

Fleischmann, Stefan. Szymon Budny. Ein theologisches Portrait des polnisch-weißrussischen Humanisten und Unitariers (ca. 1530–1593). Köln, Weimar, Wien: Böhlau Verlag, 2006. VII, 278 S. – Клімаў І., Рэцэнзіі

Манаграфія нямецкага вучонага Штэфана Фляйшмана прысвечана даследаванню тэалогіі Сымона Буднага, аднаго з вядомых ідэолагаў антытрынітарызму, выдатнага багаслова, выключнага філолага і перакладчыка, палымянага палеміста і публіцыста. Актуальнасць такой працы прадыктавана слабым веданнем нямецкамоўнай і ўвогуле заходняй аўдыторыяй даробку гэтага славутага пратэстанта, які аказаў уплыў на еўрапейскую тэалогію.