Перш чым акрэсліць тыя праблемы ў выкладанні беларускай мовы рускамоўным студэнтам, з якімі мы сутыкнуліся, трэба адзначыць, што складае спецыфіку аддзялення “Рэгіёназнаўства” ў Бранскім дзяржаўным універсітэце.
Спецыяльнасць “Рэгіёназнаўства” – адна са спецыяльнасцяў міжнародных сувязяў і міжнародных адносінаў, галоўны сэнс якой – даць сістэмны і комплексны падыход да вывучэння пэўнага рэгіёна свету.
З 2002/2003 навучальнага года ў Бранскім дзяржаўным універсітэце было вырашана вывучаць рэгіён СНД, а ў якасці дэталёвага знаёмства з пэўнай краінай вырашылі спыніцца на Рэсп