Інтэрв’ю


Андрашу Золтану – 60!

Андраш Золтан / András Zoltán (нар. 25 снежня 1949 у г. Шопран, Венгрыя) – венгерскі славіст, загадчык кафедры ўкраінскай філалогіі, сябра кафедры ўсходнеславянскіх і балцкіх моў Будапешцкага універсітэта імя Лоранда Этвеша, старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў, сябра Венгерскага лінгвістычнага таварыства. Даследуе польска-ўкраінска-беларуска-рускія моўныя кантакты, сярэднявечныя славянскія мовы (дзелавое пісьменства), лексікалогію і этымалогію ўсходнеславянскіх моў, славяна-венгерскія моўныя запазычанні і інш. Аўтар звыш 200 публікацый, у тым ліку 22 кніг, напісаных асабіста і ў суаўтарстве. Акрамя шматлікіх навуковых артыкулаў (на англійскай, беларускай, венгерскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай мовах) беларуская праблематыка закранаецца ў манаграфіях “Fejezetek az orosz szókincs történetéből” / “З гісторыі рускай лексікі” (Будапешт, 1987), “Oláh Miklós Athіla című munkájának XVІ.századі lengyel és fehérorosz fordítása” / “Атыла Міклаша Олаха ў польскім і беларускім перакладах XVI ст.” (Ньірэдзьхаза, 2004), “Szavak, szólások, szövegek. Nyelvészeti és filológiai tanulmányok” / “Слова, паходжанне, узнаўленне. Мовазнаўчыя і філалагічныя працы ” (Будапешт, 2005). Прафесар, доктар габілітаваны (2005) З юбілярам гутарыць Алесь Бразгуноў (Мінск). – Алесь Бразгуноў, Інтэрв’ю

 


Эльжбета Смулкова: мяне цікавіць чалавек, яго мова і асяроддзе

Інтэрв’ю Ірыны Будзько з Эльжбетай Смулковай – Будзько І., Інтэрв’ю

Эльжбета Смулкова

Выдатная беларусістка і славістка, першы Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, прафесар Эльжбета Смулкова з’яўляецца чалавекам, які ўвасабляе сабой польска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і ў галіне дыпламатыі. Яе унікальны досвед, заснаваны на шматгадовым чытанні навуковай літаратуры, палявых даследаваннях, шматлікіх чалавечых, навуковых і дыпламатычных кантактах, дазваляе ёй глыбока асэнсоўваць мінулае і сучаснасць Беларусі. Прапануем інтэрв’ю з прафесарам Эльжбетай Смулковай, якое ўзяла Ірына Будзько, супрацоўніца Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Моніка Банькоўскі-Цюліг: кожная мова – гэта космас...

Інтэрв’ю Надзеі Шакун з Монікай Банькоўскі-Цюліг – Шакун Н., Інтэрв’ю

Спадарыня Моніка, з чаго пачалася Ваша зацікаўленасць славістыкай?

Улюбеным школьным прадметам была гісторыя, а з цягам часу больш за ўсё зацікавіла гісторыя Расіі. Усвядоміла, калі вывучала і паглыблялася ў яе, што без ведання рускай мовы не абысціся. Таму, паступаючы ва універсітэт, я запісалася і на рускую. Хутка, аднак, пачалі, “засмоктваць” і іншыя славянскія мовы і літаратуры, у выніку чаго я перакінулася ў славістыку.


Арнольд Міхневіч: Навукі без эўрыстыкі, без нейкіх, хоць маленькіх, але адкрыццяў, проста не існуе

Інтэрв’ю Таццяны Рамзы з доктарам філалагічных навук, прафесарам, акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, выдатнікам народнай асветы, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, аўтарам амаль 600 публікацый Арнольдам Яфімавічам Міхневічам – Міхневіч А. Я., Рамза Т., Інтэрв’ю

Арнольд Міхневіч

Арнольд Яфімавіч, Вы прайшлі ўсе этапы навуковай дзейнасці – ад аспіранта да рэктара і акадэміка. З Вашага досведу, які этап найбольш спрыяльны для свабоды творчасці?

Перш за ўсё дзякуй Вам за цікавасць да маёй асобы.


Ніна Мячкоўская: “Беларускае мовазнаўства – значна шырэйшае за беларусiстыку, i заўтра поле яго дзейнасцi пашырыцца яшчэ больш”

Iнтэрв’ю Вольгі Патапавай, кандыдата філалагічных навук, з Нiнай Мячкоўскай, доктарам фiлалагiчных навук прафесарам кафедры тэарэтычнага i славянскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. – Вольга Патапава, Мячкоўская Н. Б., Інтэрв’ю

Ніна Мячкоўская

Вольга Патапава: Ніна Барысаўна, Вашы лінгвістычныя інтарэсы вельмі шырокія, калi меркаваць па напiсаных кнiгах i курсах, якiя Вы выкладаеце цi выкладалi раней: “Агульнае мовазнаўства”, "Стараславянская мова", калісьці – "Славенская мова", спецкурсы па псiхалiнгвiстыцы, гiсторыi мовазнаўства. Зараз вы кіруеце спецсемінарам “Псіхалінгвістыка і псіхалогія камунікацыі”. Але ці ёсць у Вас любімая тэма, тая, якую Вы самі лічыце для сябе галоўнай?


Генадзь Цыхун: мова – не баласт, трымае чалавека

Інтэрв’ю загадчыка аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Мікалая Антропава з доктарам філалагічных навук, акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, членам камітэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Генадзем Цыхуном. – Мікалай Антропаў, Інтэрв’ю

Генадзь Цыхун

Мікалай Антропаў: Генадзь Апанасавіч, вось я ведаю Вас ужо колькі год, мы працуем разам, а, праўду сказаць, не чуў, як Вы трапілі ў 1953 годзе ў Ленінградскі ўніверсітэт, прычым – на славянскае аддзяленне. Само сабою, можна ўявіць беларускае ці рускае аддзяленні ў беларускіх вну, але славянскае… ды яшчэ балгарыстыка… ды яшчэ ў Піцеры... Здаецца, пасля заканчэння ўніверсітэта ў канцы 50-х гадоў Вы наогул былі першым дыпламаваным балгарыстам у Беларусі…

Генадзь Цыхун: Наконт таго, першым ці апошнім – цяжка сказаць, але...


Герман Бідэр: “Без захавання беларускай мовы беларускі народ можа страціць свой самабытны характар”

Інтэрв’ю Сяргея Запрудскага з аўстрыйскім славістам, намеснікам старшыні МАБ Германам Бідэрам – Запрудскі С., Інтэрв’ю

Герман Бідэр

Герман Бідэр – выдатны аўстрыйскі славіст, спецыяліст у цэлым шэрагу славянскіх моў, сярод якіх беларуская займае асаблівае месца. Ад часу заснавання Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў прадстаўляе Аўстрыю ў камітэце асацыяцыі, з 2005 г. апякуецца заходняй беларусістыкай у цэлым. Аўтар шматлікіх дакладаў на беларускую тэматыку на шматлікіх беларускіх і замежных канферэнцыях. Арганізатар некалькіх навуковых беларусістычных імпрэз у Аўстрыі. Даследуе нямецка-славянскія моўныя кантакты, моўную палітыку ў Беларусі, гісторыю і сучасны стан беларускай і ўкраінскай літаратурных моў, гісторыю аўстрыйскай украіністыкі і беларусістыкі і інш. Аўтар шматлікіх беларусістычных публікацый.