12.11.2011 Адбылося
10 лістапада ў канферэнц-зале адбылося ўрачыстае адкрыццё VII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Бібліятэкі і палітыка адкрытага доступу да інфармацыі і ведаў”.
12.11.2011 Аб’явы
Янка Купала стаў першым беларусам, які пераклаў “Слово о полку Игореве” на беларускую мову. Прычым зрабіў гэта двойчы: у прозе і ў вершах.
Упершыню празаічны пераклад старажытнай паэмы быў надрукаваны 11 лістапада 1919 года ў газеце “Беларусь” пад загалоўкам “Аповесць аб паходзе Ягоравым, Ягора Святаслаўлева, унука Алегава”. Вершаваны варыянт перакладу ўпершыню з’явіўся ў газеце “Вольны сцяг” у 1921 годзе (№ 5, 6).
12.11.2011 Адбылося
8 лістапада ў галерэі “Лабірынт” адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага культурна-асветніцкага мультыпраекта “Вянок Максіму”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
У мультыпраект "Вянок Максіму" ўвайшоў шэраг асобных праектаў:
05.10.2011 Аб’явы
З 25 верасня па 1 кастрычніка адбудуцца Дні культуры Беларусі ў Літве, якія арганізаваны па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве, пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, паведамляе Міністэрства культуры Беларусі. Для ўдзелу ў мерапрыемствах адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Літве 26-27 верасня Міністр культуры Павел Латушка наведае Вільнюс.
06.09.2011 Аб’явы
Выдавецтва “Мастацкая літаратура” абвяшчае падпіску на 25-томнае выданне збору твораў Уладзіміра Караткевіча, якое выйдзе ў 2012–2020 гадах.
Паводле ўмоў падпіскі трэба да 1 снежня 2011 г. перавесці грошы ў паштовым аддзяленні за першы і апошні тамы выдання на рахунак УП «Мастацкая літаратура» і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.
30.08.2011 Юбілеі
Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у часопісе "Камуніст Беларусі", на Беларускім радыё, у газеце "Літаратура і мастацтва". З 1968 года – карэспандэнтам "Правды" па БССР, з 1972 года – галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", 1978 - 1990 гг.
26.08.2011 Некралогі
Унікальны знаўца гісторыі беларускага нацыянальнага руху адышоў у 64 гады.
26.08.2011 Аб’явы
Да канца года з'явіцца працяг бэстсэлера аднаго з самых знакавых беларускіх аўтараў Уладзіміра Арлова “Краіна Беларусь”. Пра гэта літаратар і гісторык, які сёння адзначае 57-мы дзень народзінаў, распавёў карэспандэнту TUT.BY.
04.08.2011 Аб’явы
У 1991 годзе, калі стваралася Грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, на першым яе кангрэсе адна з асноўных яе мэтаў была акрэслена ў статуце (у скарочаным выглядзе) так: узаемны абмен навуковай інфармацыяй, кніжнымі і перыядычнымі выданнямі. Аднак гэты дэклараваны пункт два дзесяцігоддзі выконваўся дрэнна, таму што не было сродкаў на паштовую перасылку.
04.08.2011 Аб’явы
Пачну з агульных сцвярджэнняў. Па розных падліках, у зарубежных краінах сёння знаходзіцца ад трох да чатырох мільёнаў(!) нашых суайчыннікаў.
04.08.2011 Аб’явы
Відаць, у Еўропе не было арыстакратычнага роду, больш разгалінаванага ў розных краінах і больш заслужанага для іх эканомікі і культуры, чым Радзівілы. У Беларусі з ім мог, бадай, спаборнічаць род Сапегаў, але ён на еўрапейскім фоне -- больш лакальная з’ява.
04.08.2011 Аб’явы
Экспозиции памятника архитектуры XVI-XVIII веков Несвижского замка помогают пополнить частные коллекции и заграничные аукционы. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщил директор национального историко-культурного музея-заповедника "Несвиж" Сергей Климов.
18.07.2011 Аб’явы
Центральная научная библиотека НАН Беларуси выставила в онлайн-доступ библиографическую базу данных «Мовазнаўчая беларусістыка».
15.07.2011 Некралогі
Пра Уладзіміра Конана, выдатнага беларускага філосафа, мысляра і хрысціяніна, усе ў адзін голас гавораць, што ён быў надзвычай сціплым і ціхім чалавекам.
08.07.2011 Юбілеі
26 мая споўнілася 20 гадоў грамадскаму аб’яднанню “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” (ГА МАБ).
08.07.2011 Канферэнцыі
28-29 чэрвеня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў межах Рэспубліканскага аддзялення МАБ пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску адбылася ХХ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя і гістарычныя сувязі”, прысвечаная 20-годдзю Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
08.07.2011 Юбілеі
21 чэрвеня адзначыў сваё 70-годдзе англійскі беларусіст і славіст, сябра Камітэта МАБ прафесар Арнольд МакМілін<span lang="BE" style="mso-ansi-l
27.06.2011 Канферэнцыі
27 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшоў Круглы стол, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння І.Луцкевіча і 90-годдзю заснавання Віленскага беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя І.Луцкевіча.
27.06.2011 Адбылося
Вроцлаў атрымае ўзнагароду ў памеры 1,5 мільёнаў еўра і будзе прасоўваць польскую культуру ў Еўропе ў 2016 годзе.